Список публикаций автора « Караліна »
Сьляпы — Последняя редакция: 13 лет назад
Я аднойчы спаткала сьляпога.
Ён няпэўна бадзяўся у змроку
Й маляваў уяўленьнем убога
Анікому нябачную зорку.
Прыхаваўшы пячатку цярпеньня,
Без увагі на сум і галечу,
Ён казаў у сьвятым захапленьні
Пра штодзённасьці простыя рэчы.
Ён прасіў распавесьці пра сонца,
Бо стаміўся ад вечнае ночы,
Расказаць пра зямлю ды нябёсы,
Пра усьмешку ды людзкія вочы,
Пра гаі ды пра шэрагі гораў,
Пра аблокаў чароды й азёры,
Пра глыбокае соннае мора
Й пра ручай мітусьліва бадзёры.
Я шукала найлепшыя словы
Й не знайшла, пазамёршы ў суменьні,
Бо бясьсільнаю сталася мова
Прад жывой прыгажосьцю стварэньня,
Перад сьветам, які быў здабыты
Мукай Бога й крывёю прарочай,
Што раптоўна паўстала зь нябыту,
Акрапіўшы сасьмаглыя вочы,
І адкрыла крыніцу натхненьня
Цераз зрэнкі, што былі пустымі.
У той момант прыйшло разуменьне:
Маем зрок, але ходзім сьляпымі.
Дрэвы ў лесе ды кветкі на полі,
Птушкі ў небе, ды месяц няроўны...
Глянь вакол, сьвет мігоча любоўю,
ён такі невымоўна цудоўны!
Хай жа ўсьцешыцца кожны від
Жыве АСМ! — Последняя редакция: 13 лет назад
АСМ (першапачаткова - Арганізацыя Супроць Мацюкоў, пазьней яшчэ й Альтэрнатыўны Саюз Моладзі) - адносна маладое згуртаваньне моладзі, якая любіць Бога, Радзіму й чалавека. Мэта АСМ - зрабіць Беларусь чысьцей ва ўсіх сэнсах гэтага слова.
Адкіньма старое эпохі знамёны!
Абвешчаны бо ўжо наш новы штандар:
За Бога, Айчыны за імя сьвятое
Мы мужна сябе прынясем пад алтар!
Наш пастыр - Хрыстос, наш настаўнік - сумленьне,
Братэрства у духу - надзейны наш дом!
Пасеем ўсе разам мы цноты насеньне
Ды альтэрнатыву сусьвету дамо!
Тады бруднай лаянкі брыдкія словы, -
Абраза агідная для мацярок, -
Хай прэч уцякуць ад вялікае мовы,
Хай зьнікнуць дашчэнту ў нязьведаны змрок!
Шчэ ўбачыць краіна ўсю моц згуртаваньня,
Шчэ ўбачыць жывы нескароны наш дух!
Раскрыйма жа сэрцы ды сілай яднаньня
Зьнічтожма навекі варожы ланцуг!
Над сквапнасьцю й пыхай на крылах любові
Мы цноту, сяброўства, братэрства ўзьнясем!
Сьпявайма, браты, разам з намі бо Провід,
Ўсклікайма: няхай жа жыве АСМ!
Яблык — Последняя редакция: 13 лет назад
Ты яблыню старэнькую прыпомні,
Як дзённым хараством красуе квецьце:
як песьцяць яго сонечныя промні,
і бавіць дурасьліва цёплы вецер.
Аднак салодкі водар не насыціць,
І прыгажосьць у змроку не зазьзяе.
Цьвіце, але бяз сэнсу ды карысьці,
бо толькі пра спакой уласны й дбае.
А іншую гісторыю паслухай:
Ці бачыш сьціплы яблык недасьпелы?
Вось хутка ён, з пакораю і скрухай,
упаўшы на зямлю, загіне сьмела.
Яго ягня галоднае прыдбае,
а потым зерне разьнясе па сьвеце.
Каб захаваць таго, які канае,
ці даць жыцьцё, мо' варта і памерці?..
Уставай, чалавеча! — Последняя редакция: 13 лет назад
Уставай, чалавеча, чаго ты чакаеш?
Нашто гэтак марна хвіліны губляеш?
Хіба ты ня чуеш, як гучна і прагна
Цябе кліча вязень пякульнае багны?
Хіба ты ня бачыш сьмяротную роспач,
Што поўніць шчасьлівы некалі вочы?
Ці не адчуваеш ты дух паламаны,
Які безнадзейна зьнявечылі раны?
Ратуй жа яго, намагайся няспынна!
Ратуй яго прагна, і словам, і чынам.
Забудзься на ўласныя боль і сумненьні,
Нясі паратунак таму, хто ў цярпеньні!
Схавай свае твар і імя у заценьні,
Ачысьці душу ад пыхлівых прагненьняў,
Дай сэрца таму, хто ў ім мае патрэбу,
Хай стане яно для галоднага хлебам.
Чаго ж ты марудзіш, даволі, сьпяшайся!
Нібы да Хрыста ты бяжыш, не спыняйся!
Дзе ж ён, хто ў нястачы, хто хворы душою?
Сьпяшайся, то брат твой, ён побач з табою.
Неба — Последняя редакция: 13 лет назад
Неба...
Грозныя хмары ваяўніча чакаюць
Каб справядліва абурыцца
На зямлю халодным дажджом
Жудасны крык раззлаванага грому
І раптоўны бляск маланкі
Бязьлітасна выкрываюць тое
Што дзеецца ў цемры
Неба...
Празрыстыя аблокі няспынна
Туляцца да лагоднага сонца
І нетаропка плывуць туды
Куды накажа ім вецер
Сарамліва чырванеючы тады
Калі надыходзіць вечар
У цьмяным зьзяньні поўні
Неба...
Усе людзкія позіркі
Няспынна да яго зьвяртаюцца
Бо за лёгкаю дымкай аблокаў
Ці арміяй хмараў
Ці зорамі
Ці сонцам
У глыбіні таго
Што немагчыма ведаць да канца
Жыве Бог.
Што мы бачым, заплюшчыўшы вочы? — Последняя редакция: 13 лет назад
Што мы бачым, заплюшчыўшы вочы?
Ці ня цемру халодане ночы?
Ці ня змрок нявымоўнае стомы?
Ці ня бездані дух нерухомы?
Што мы бачым, схіліўшы павекі?
Адкажу табе: кволае рэха,
Той слабы адгалосак імгненьня,
Што цягнулася перад стварэньнем,
Той нябыт, што лунаў перад Словам,
Той празрысты нябыт, вечна новы,
Што меў Духа ў абдымках бяздоньня
І для сьвету стаў мілым улоньнем.
Затрымайся ж у ім на хвіліну,
І пачуй ціхі шэпт, поўны сілы,
І адчуй усю дробнасьць зямнога
Перад веліччу Вечнага Бога.
На месцы выбуху ў мэтро 11.04.11 — Последняя редакция: 13 лет назад
Я памятаю гучны лямант жаху
І прысмакі крыві гарачай паху,
І вочы нерухомыя, пустыя,
Я памятаю целы нежывыя.
Гляджу на пяць крыху навейшых плітак,-
Апошні хвілі жудаснай адбітак.
Мінае час. І ў сэрцах забылося.
І толькі пяць нявечных плітак засталося...
Курапаты — Последняя редакция: 13 лет назад
Трываючы ў смутку і жалю, штогод,
Ідзе ў Курапаты здранцьвелы народ,
Ідзе і нясе за плячыма крыжы,
Нямых абаронцаў нябачнай мяжы.
Мяжы між нябытам і цудам быцьця,
Між безданьню сьмерці і дрэвам жыцьця.
Жывыя ідуць да братоў няжывых,
Да тых, хто спачыў, да малых і сівых,
Бо кліча іх мора братэрскай крыві, -
То кроў беларуса, кроў роднай зямлі,
Мая і твая, што ліецца наноў,
Няспыннай ракою нявінная кроў.
Тут волі прагненьне і дух малады
Атручаны подыхам сьмерці гнілым.
Той жудасны подых ня вынішчыць час,
А ісьціну людзі схаваюць ня раз.
Бо хочуць сказіць, назаўжды растаптаць,
Маўчаньня пячаткай яе зганьбаваць...
Дык не забывайма ж навекі з табой
Айцоўскага краю ахвяры сьвятой.