Жыве АСМ!
АСМ (першапачаткова - Арганізацыя Супроць Мацюкоў, пазьней яшчэ й Альтэрнатыўны Саюз Моладзі) - адносна маладое згуртаваньне моладзі, якая любіць Бога, Радзіму й чалавека. Мэта АСМ - зрабіць Беларусь чысьцей ва ўсіх сэнсах гэтага слова.
Адкіньма старое эпохі знамёны!
Абвешчаны бо ўжо наш новы штандар:
За Бога, Айчыны за імя сьвятое
Мы мужна сябе прынясем пад алтар!
Наш пастыр - Хрыстос, наш настаўнік - сумленьне,
Братэрства у духу - надзейны наш дом!
Пасеем ўсе разам мы цноты насеньне
Ды альтэрнатыву сусьвету дамо!
Тады бруднай лаянкі брыдкія словы, -
Абраза агідная для мацярок, -
Хай прэч уцякуць ад вялікае мовы,
Хай зьнікнуць дашчэнту ў нязьведаны змрок!
Шчэ ўбачыць краіна ўсю моц згуртаваньня,
Шчэ ўбачыць жывы нескароны наш дух!
Раскрыйма жа сэрцы ды сілай яднаньня
Зьнічтожма навекі варожы ланцуг!
Над сквапнасьцю й пыхай на крылах любові
Мы цноту, сяброўства, братэрства ўзьнясем!
Сьпявайма, браты, разам з намі бо Провід,
Ўсклікайма: няхай жа жыве АСМ!