Не сумуй без мяне
Не сумуй без мяне. Я сама па сабе сумую.
Не пільнуй на зямлі, бо… Ахоўнік – злы лёс –
не дазволіць гуляць па людскому светламу полю
сярод белых, знаёмых з дзяцінства, чуллівых бяроз;
зацягнуўшы аднойчы ў высокі пазажыццёвы лес,
у маўклівы гушчар, дзе няма анікога жывога.
У адзіноце, бы ў моры бяскрайнім, штодзённа плыву
на зялёным дубовым, ветрам сарваным, лістку
да ляснога цара (я не ведаю, Д’ябла ці Бога?)
з адзіным таемным жаданнем, у сэрцы – з трывогай.
За шчасцем зямным яму аднаму…
Па бяскрайняй прасторы… я плыву. Я плыву
па начах. Па шаўковых прасцінах
я прыходжу ў снах да цябе, у такі родны пакой.
Стол пісьмовы… люстэрка… дзе вынайсці сілы
на наступны, апошні заплыў? Любы мой!..
Спіш салодка, душы маёй свет. І спакой
поўніць паветра жыццёваю сілай.
Назаўсёды твая. Ты… пакуль яшчэ мой.
Толькі б даплысці… толькі даплысці…
на хісткім лістку з перарванаю жылай.
Не сумуй без мяне. Не сумуй. Не…
Назаўсёды твая. Ты… пакуль яшчэ мой.
Толькі б даплысці… толькі даплысці…
на хісткім лістку з перарванаю жылай.
Не сумуй без мяне. Не сумуй. Не…
Сергей 36
пт, 12/12/2014 - 01:50
olenka belova
пт, 12/12/2014 - 01:53