Што мы бачым, заплюшчыўшы вочы?
Што мы бачым, заплюшчыўшы вочы?
Ці ня цемру халодане ночы?
Ці ня змрок нявымоўнае стомы?
Ці ня бездані дух нерухомы?
Што мы бачым, схіліўшы павекі?
Адкажу табе: кволае рэха,
Той слабы адгалосак імгненьня,
Што цягнулася перад стварэньнем,
Той нябыт, што лунаў перад Словам,
Той празрысты нябыт, вечна новы,
Што меў Духа ў абдымках бяздоньня
І для сьвету стаў мілым улоньнем.
Затрымайся ж у ім на хвіліну,
І пачуй ціхі шэпт, поўны сілы,
І адчуй усю дробнасьць зямнога
Перад веліччу Вечнага Бога.