На месцы выбуху ў мэтро 11.04.11
Я памятаю гучны лямант жаху
І прысмакі крыві гарачай паху,
І вочы нерухомыя, пустыя,
Я памятаю целы нежывыя.
Гляджу на пяць крыху навейшых плітак,-
Апошні хвілі жудаснай адбітак.
Мінае час. І ў сэрцах забылося.
І толькі пяць нявечных плітак засталося...