Перейти к основному содержанию
Неба
Неба... Грозныя хмары ваяўніча чакаюць Каб справядліва абурыцца На зямлю халодным дажджом Жудасны крык раззлаванага грому І раптоўны бляск маланкі Бязьлітасна выкрываюць тое Што дзеецца ў цемры Неба... Празрыстыя аблокі няспынна Туляцца да лагоднага сонца І нетаропка плывуць туды Куды накажа ім вецер Сарамліва чырванеючы тады Калі надыходзіць вечар У цьмяным зьзяньні поўні Неба... Усе людзкія позіркі Няспынна да яго зьвяртаюцца Бо за лёгкаю дымкай аблокаў Ці арміяй хмараў Ці зорамі Ці сонцам У глыбіні таго Што немагчыма ведаць да канца Жыве Бог.